Лукашэнка павіннаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50‑годдзем існавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэтых сценах стваралася гісторыя педыятрычнай службы Міншчыны, фарміраваліся традыцыі і развіваліся кампетэнцыі. Вы прайшлі годны шлях - ад спецыялізаванага аддзялення да шматпрофільнага клінічнага стацыянара. Удзячны ўсім, хто ўклаў у развіццё Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы частку душы, якасна і адказна выконваючы сваю працу, ствараючы атмасферу даверу і клопату, у якой так маюць патрэбу маленькія пацыенты", - гаворыцца ў віншаванні.
"Гэты юбілей вы сустракаеце, апіраючыся на трывалую аснову для далейшага росту: назапашаны досвед, паспяхова ўкаранёныя найноўшыя тэхналогіі і людзі - сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Няхай і надалей вашы дасягненні служаць адной з найважнейшых мэтаў развіцця дзяржавы - умацаванню здароўя падрастаючага пакалення", - пажадаў Прэзідэнт.