Лукашэнка павіннаваў Генадзя Зюганава з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, накіраваная на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці, эканамічнай магутнасці і міжнароднага аўтарытэту расійскай дзяржавы, з'яўляецца высокім прыкладам беззаветнага служэння Айчыне. Будучы перакананым патрыётам, верным ідэалам інтэрнацыяналізму і сацыяльнага прагрэсу, Вы ўносіце неацэнны ўклад у справу ўмацавання дружбы паміж нашымі братнімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.