Лукашэнка павіннаў Даніэля Нобоа з пераабраннем на пасаду Прэзідэнта Эквадора
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Даніэля Нобоа з пераабраннем на пасаду Прэзідэнта Эквадора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вынікі электаральнай кампаніі сведчаць аб высокім даверы эквадорскага народа да абранага Вамі шляху развіцця краіны і падтрымцы Вашых намаганняў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі і стабільнасці, павышэнне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва з Кіта на аснове разумення і павагі. "Спадзяюся, што Ваша плённая дзейнасць на пасадзе кіраўніка Эквадора будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню двухбаковых адносін, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, і надасць якасна новы імпульс пашырэнню практычнага ўзаемадзеяння ў шэрагу перспектыўных галін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.