Лукашэнка адобраў праект пагаднення з Іарданіяй аб ліквідацыі падвойнага падаткаабкладання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перамоў праект міжурадовага пагаднення з Іарданіяй аб ліквідацыі падвойнага падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў. Адпаведны ўказ №53 кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрства па падатках і зборах упаўнаважана на правядзенне перамоў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.