Лукашэнка на «Беларусьфільме» азнаёміўся з перспектывамі развіцця ў Беларусі «важнейшага з мастацтваў»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм", дзе азнаёміўся з перспектывамі развіцця айчыннага кінематографа, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з станам спраў на кінастудыі, яе структурай і матэрыяльнай базай, з умовамі здымак тэлевізійных праектаў. Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця нацыянальнага кінематографа.
Як паведамляла БЕЛТА, у сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне генеральным дырэктарам "Беларусьфільма" Дзмітрыя Семянова. А ў снежні 2024 года, прызначаючы Руслана Чарнецкага міністрам культуры, назваў ганебным тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе. "З усіх мастацтваў для нас найважнейшым з'яўляецца кіно. І тое, што адбываецца ў нашым кінематографе, гэта проста ганебна. Гэта недапушчальна. Мы скатыліся, мы сталі горш выглядаць у параўнанні з тым савецкім перыядам, калі ўдзялялі сур'ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўлены, але чамусьці ўсе хочуць мець грошы, але на выхадзе не хочуць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, добрую карціну. Звярніце на гэта самую сур'ёзную ўвагу", - даручыў тады кіраўнік дзяржавы.