Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову
Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі сёння тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся віншаваннямі з вялікім святам Крышчэння Госпада. Прэзідэнт Расіі папрасіў перадаць найлепшыя пажаданні беларускаму народу, павіншаваць усіх праваслаўных беларусаў.
Абмеркавалі і актуальныя рабочыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Інтэнсіўнасць беларуска-расійскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, як падкрэслілі лідары, неабходна падтрымліваць.
Дагаварыліся кіраўнікі дзяржаў і пра далейшыя кантакты.