Лепшым рэзідэнтам СЭЗ «Віцебск» прызнаны завод «Легмаш», перадае telegram-канал «Віцебскія навіны»
Аб гэтым стала вядома падчас падвядзення вынікаў працы свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» за 2024 год.
Таксама па выніках дзейнасці за мінулы год званне лепшага вытворцы прысвоена ТАА «КімаБел», а лепшым прадпрыемствам у сацыяльнай сферы стала ТАА «Цыліндрыс-Бел».
ТАА «Альянспласт» вызначылі як лепшага інвестара.
Найлепшы фінансавы вынік паказаў Аршанскі льнокомбінат.
У якасці лепшага экспарцёра адзначылі ТАА «Металлопракатная кампанія».