Курэнне без правілаў – крок да трагедыі

Штодня ратавальнікі па ўсёй краіне выязджаюць на тушэнне пажараў, якія ўзніклі па адной трагічнай прычыне – неасцярожнасць пры курэнні. Непатушаная цыгарэта, курэнне ў ложку або ў стане алкагольнага ап'янення за некалькі хвілін могуць прывесці да пажару, які забірае жыцці і наносіць сур'ёзны матэрыяльны ўрон.

Чаму гэта адбываецца? Цыгарэта тлее пры тэмпературы 300-400 градусаў Цэльсія, а пры затяжцы – да 1000 градусаў. Дастаткова толькі на імгненне заснуць або ўпусціць цыгарэту на лёгкаўзгаральныя матэрыялы, каб узнікла полымя. Асобную небяспеку ўяўляе курэнне ў ложку: у стане алкагольнага ап'янення чалавек губляе пільнасць і проста не паспявае адрэагаваць на ўзгаранне.

Каб не дапусціць бяды, МНС нагадвае пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі пры курэнні! Выключыце курэнне ў ложку або ў любым месцы для сну. Не кідайце акуркі ў сметніцы, урны з паперай або пластыкам, а таксама з балконаў і з вокнаў. Выкарыстоўвайце попельніцы. Тлеючы акурок, які трапіў на ніжні балкон або ў сухую траву, можа стаць прычынай буйнага пажару. Не курце ўблізу лёгкаўзгаральных рэчываў. Захоўвайце спічкі і запальнічкі ў недаступным для дзяцей месцы. Усталюйце ў жылых памяшканнях аўтаномны пажарны сігналізатар.

Помніце, што Ваша бяспека і бяспека Вашых блізкіх – у Вашых руках!

Начальнік

Оршанскага гарадскога аддзела па ЧС                                     

А.О. Курятнікаў