Кампанія МТС падвысіла якасць сувязі ў сетцы 4G у больш чым 100 населеных пунктах ва ўсіх абласцях Беларусі
Палепшэнне перадачы дадзеных і якасці голасавых званкоў VoLTE адчуюць жыхары 50 раёнаў краіны.
Усяго абанентам МТС дадаткова сталі даступны 127 базавых станцый ва ўсіх дыяпазонах частот 4G. З іх уключэннем вырасце геаграфія пакрыцця, а таксама хуткасць мабільнага інтэрнэту. Сумесная праца з інфраструктурным аператарам beCloud дазваляе паляпшаць сувязь у стандарце 4G для абанентаў кампаніі.
Расширэнне сеткі МТС у гэты раз закранула сталіцу, абласныя і раённыя цэнтры, аграгарадкі, вёскі і іншыя населеныя пункты. Большая частка базавых станцый стала даступнай у Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях. Толькі на Брэсчыне паляпшэнне закранула 12 з 16 раёнаў рэгіёна.
Сярод гарадоў раённага падпарадкавання пашырэнне сеткі 4G атрымалі Баранавічы, Барысаў, Ганцавічы, Горкі, Дзяцлава, Ліда, Лунец, Ляхавічы, Асіповічы, Пінск, Пухавічы, Слонім. Таксама павышэнне якасці сувязі адбылося на новых станцыях сталічнага метро, шэрагу стратэгічных прадпрыемстваў, аб'ектах аховы здароўя і спорту.
— Павелічэнне пакрыцця і прапускной здольнасці сеткі з'яўляецца важнай мэтай для кампаніі, паколькі сёння дамінуючае колькасць прылад падтрымлівае сеткі чацвёртага пакалення. Іх колькасць пастаянна ўзрастае. Каб і надалей адпавядаць чаканням нашых кліентаў, у асаблівасці актыўных карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту, мы працягнем наращваць магутнасці 4G і забяспечваць годную якасць перадачы дадзеных і голасу, — каментуе намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях кампаніі МТС Аляксей Тяжкіх.
Даведка:
МТС — крупнейшы аператар сувязі Беларусі па колькасці абанентаў. Яго паслугамі карыстаюцца звыш 5,7 млн абанентаў. Кампанія ў 2015 годзе першай у Беларусі прадставіла абанентам доступ да сувязі 4G, а ў 2022 годзе — запусціла голасавыя званкі па тэхналогіі VoLTE. Работы па развіцці сеткі кампанія вядзе сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Сёння лічбавыя паслугі на базе 4G ахопліваюць тэрыторыю, на якой пражывае 99,26% насельніцтва краіны.
Па даным «БелГІЭ», па выніках 2024 года ў МТС зафіксавана найбольшая доля сеансаў 4G са хуткасцю загрузкі ад 5 Мбіт/с.