Калектыў філіяла «Оршастройматэрыялы» ОАТ «Беларускі цэментны завод» адзначыў 90‑гадовы юбілей.
Дзякуючы выразнай і адладжанай працы прадпрыемства займае і ўпэўнена ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі на рынку будаўнічых матэрыялаў.
Сёння гэта згуртаваны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў, які ідзе ў нагу з часам. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, галоўны спецыяліст Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Ніна Максімова, намеснік генеральнага дырэктара па прававых пытаннях і карпаратыўным кіраванні холдынга «Беларуская цэментная кампанія» Андрэй Бобчанок, генеральны дырэктар ААТ «Беларускі цэментны завод» Ігар Сяргеев і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Воўк.
Паздравленні і ўзнагароды прымалі шматлікія работнікі прадпрыемства. Звяртаючыся са словамі падзякі да калектыву філіяла, Сяргей Пац адзначыў высокую значнасць іх працы.
– За гады працы прадпрыемства зроблена ўжо шмат. З дапамогай вашай прадукцыі пабудавана мноства аб'ектаў на тэрыторыі Аршанскага раёна. Прадукцыя запатрабаваная і за межамі рэгіёна. У гэтым велізарная заслуга згуртаванага калектыву. Вы заўсёды выконваеце сваю працу на высокім узроўні, – адзначыў у сваім выступленні Сяргей Мікалаевіч.
Сярод гасцей у гэты вечар было шмат ветэранаў працы. З віншаваннямі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся былыя дырэктары прадпрыемства. Да іх далучыліся і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Аршаншчыны, у тым ліку і прадстаўнікі «Аршанскай газеты».
А творчым падарункам для работнікаў прадпрыемства стаў канцэрт з удзелам салістаў і творчага калектыву ГДК «Арша».
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.
orshanka.by