Кітайская сельскагаспадарчая кампанія зноў прыехала ў Оршу
У кастрычні 2025 года дэлегацыя кітайскай кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агротэхналоджы» на чале з старшынёй праўлення, генеральным дырэктарам Ванам Шоубо наведала Аршанскі раён.
Тады госці з Паднябеснай вывучылі патэнцыял для развіцця партнёрскіх адносін, пазнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання зеляніны і гародніны закрытага грунта ў філіяле «Цеплічны», пабывалі на ОЭЗ «Бреміно-Арша», за сталом перамоў абмеркавалі пытанне рэалізацыі інвестыцыйнага аграпраекта па будаўніцтве цяпліц для вырошчвання гародніны закрытага грунта.
І вось дэлегацыя кітайскай кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агротэхналоджы» зноў у Аршы. Сёння зноў кіраўніцтва раёна за сталом перамоў. Дэталёва абмеркавалі з кітайскімі партнёрамі перспектывы будаўніцтва цяпліц для вырошчвання гародніны і дзейнасці сумеснага прадпрыемства.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka