Кітайская сельскагаспадарчая кампанія плануе рэалізаваць вялікі праект пад Оршаю
Сёння з візітам Оршанскі раён наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агротэхнолоджы» на чале з старшынёй праўлення, генеральным дырэктарам Ванам Шоубо. Нагадаем, што ў верасні ў Пекіне Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніцтвам гэтай кампаніі, падчас якой ішла гаворка аб будаўніцтве ў Беларусі цяплічных комплексаў для вырошчвання гародніны і кветак.
Кіраўнік дзяржавы тады адзначыў, што гэтая кампанія ўжо не навічок на рынку Беларусі, супрацоўнічае са Светлагорскім ЦКК. У мінулым годзе паміж бакамі быў падпісаны кантракт на будаўніцтва цяпліцы 4-га пакалення для вырошчвання памідораў.
Буквальна ўчора госці з Кітая пабывалі ў Полацкім раёне. Сёння вывучылі патэнцыял для развіцця партнёрскіх адносін Оршанскага рэгіёна. Прадстаўнікі кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агротэхнолоджы» азнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання зеляніны і гародніны закрытага грунта ў філіяле «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга». А затым адправіліся на ОЭЗ «Бреміно-Орша». Тут яны даведаліся аб патэнцыяле і магчымасцях мультымадальнага комплексу, напрамках супрацоўніцтва, а за сталом перамоў абмеркавалі пытанне рэалізацыі інвестыцыйнага аграпраекта па будаўніцтву цяпліц для вырошчвання гародніны закрытага грунта.
Генеральны дырэктар кітайскай кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агротэхнолоджы» Ван Шоубо падкрэсліў сур'ёзную зацікаўленасць у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і рэалізацыі на Віцебшчыне сельскагаспадарчага інвестпраекта. Таксама госці пабывалі ў сялянска-фермерскім гаспадарцы «СТАРТ ТС». А ўжо ў Оршанскім райвыканкаме з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субботына і кіраўніка рэгіёна Ігара Мороза прайшлі перамовы з кітайскім бокам аб рэалізацыі сумеснага праекта ў галіне сельскай гаспадаркі.
– Пасля наведвання двух рэгіёнаў Віцебскай вобласці ў нас з'явілася ўпэўненасць у тым, што мы не дарма прыехалі ў Беларусь, – расказаў у інтэрв'ю журналістам генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Ван Шоубо. – У нас багаты досвед па вырошчванні гародніны ў цяпліцах, прымяняем самыя сучасныя сельскагаспадарчыя тэхналогіі, таму маем намер і тут пабудаваць сучасны сельскагаспадарчы комплекс па вырошчванню ў цяплічных умовах розных відаў прадукцыі. Нам спадабалася оршанская пляцоўка для яго рэалізацыі. Мы задаволены сённяшняй сустрэчай, бо атрымалася шмат аб чым дамовіцца і падрабязна абмеркаваць многія моманты: як будаўнічыя, так і тычачыя прымянення сучасных тэхналогій.
У сваю чаргу старшыня аблвыканкама Аляксандр Субботын адзначыў, што пасля візіту кітайскіх партнёраў будзе сфармаваны лінейны графік праекта па будаўніцтву сучасных цяпліц для вытворчасці прадукцыі закрытага грунта.
– Гэта пачатак вялікага шляху і маштабны ўклад у інвестыцыйнае развіццё Віцебшчыны, – падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Для гасцей таксама правялі экскурсію на Оршаншчыне, падчас якой яны азнаёміліся з культурнымі аб'ектамі і славутасцямі нашага рэгіёна.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.