Якую параду Ігар Мороз даў маладым спецыялістам Оршы?
Крок за крокам ідзіце наперад! Такі савет падчас сустрэчы «Школа эфектыўнага кіраўніка» даў маладым спецыялістам старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз.
Хлопцы толькі год адпрацавалі на сваіх першых працоўных месцах у розных сферах і былі гатовыя падзяліцца меркаваннямі і ўражаннямі з кіраўніцтвам раёна, абмеркаваць шэраг важных пытанняў.
Сакрэтамі паспяховага кіраўніка з маладымі спецыялістамі падзяліўся старшыня райвыканкама Ігар Мароз. Ён расказаў, як і з чаго пачынаў будаваць сваю кар'еру, з якімі цяжкасцямі сутыкнуўся на пачатку шляху, якімі асабістымі якасцямі павінен валодаць кіраўнік, а таксама пра тое, што яго натхняе і матывуе ў працы.
Дыялог атрымаўся адкрытым, жывым і цікавым. Дзяўчаты і юнакі актыўна задавалі Ігару Аляксандравічу розныя пытанні, у тым ліку тычыліся развіцця Аршанскага рэгіёна.
Напрыклад, медыцынскія работнікі паднімалі пытанне даступнасці жылля для маладых спецыялістаў і маладых сем'яў, прадстаўнікі прадпрыемстваў – падрыхтоўкі ў сярэдніх навучальных установах Аршы рабочых запатрабаваных для вытворчасцяў спецыяльнасцяў. Празвучалі таксама тэмы добраўпарадкавання месцаў адпачынку для моладзі, паркавых зон.
На пытанне, якімі ж асабістымі якасцямі павінен валодаць кіраўнік, кіраўнік раёна вылучыў некалькі: справядлівасць, адказнасць, самакантроль, уменне трымаць сваё слова.
– Як бы ні было цяжка, ніколі не здавайцеся перад цяжкасцямі. Іх будзе шмат, але самае галоўнае – не сумнявацца ў сваіх сілах і магчымасцях і верыць у сябе, – пажадаў у завяршэнне сустрэчы дзяўчатам і юнакам Ігар Мароз.