Як працаўладкавацца ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях? Ці вызваляецца служба ў ведамстве ад прызыву на абавязковую службу?

Адказвае намеснік начальніка Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Раманавіч:

«Прыём на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях апісаны ў Палажэнні аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2013 г. № 22.

На службу па кантракце прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.

На пасады звычайнага і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 28 гадоў.

Для разгляду магчымасці прыёму на службу неабходна звярнуцца ў Аршанскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях. Пры сабе мець пашпарт, ваенны білет, працоўную кніжку (калі ёсць), дакументы аб адукацыі.

У выпадку паступлення на службу ў МНС новапрыяты работнік падлягае зняццю з ваеннага ўліку і, як следства, не падлягае прызову на тэрміновую ваенную службу. Разам з тым, каб не быць прызваным на тэрміновую ваенную службу неабходна праслужыць у МНС не менш за 5 гадоў.

Калі ў Вас засталіся пытанні, можаце іх задаць па тэлефоне 56-88-31 або асабіста па адрасе г. Орша вул. Жан-Поля Марата д. 109.»