Як прайшлі выездны асабісты прыём грамадзян і дзень інфармавання ў аг. Зубова Оршанскага раёна
У Зубоўскім сельсавеце выязны асабісты прыём грамадзян правяла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Новіцкая.
Мясцовыя жыхары вызначылі два важных пытанні. Адна з іх тычылася якасці мабільнай сувязі ў населеным пункце. Як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, часам вельмі складана патэлефанаваць, ды і Інтэрнэт доўга загружаецца. Яшчэ адна праблема тычыцца грамадскага транспарту. Прыгарадныя аўтобусы «Арша-Копысць» і «Арша-Козлавічы» спыніліся спыняцца на павароце Якаўлевічы, бо там няма абсталяванага прыпынку і адпаведнага дарожнага знака. Сельчане разам з сельсаветам неаднаразова звярталіся за дапамогай у дарожныя арганізацыі з просьбай вырашыць гэтае пытанне, але яно так і засталося адкрытым.
Марына Уладзіміраўна паабяцала разабрацца ў гэтых двух пытаннях і аказаць садзейнічанне ў іх вырашэнні.
Пасля яна правяла з мясцовымі жыхарамі Едзіны дзень інфармацыі на тэму: «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды». Жывы дыялог доўжыўся больш за гадзіну, бо гаварылі не толькі пра адзінства і згуртаванасць нашага народа, але і пра патрыятызм, выхаванне падрастаючага пакалення, далейшае развіццё аграгарадка, у тым ліку адпачынак дзяцей і моладзі, заняткі спортам і фізкультурай. Таксама жыхары аг. Зубова выказалі пажаданне абсталяваць у населеным пункце адну дзіцячую гульнявую пляцоўку з вулічнымі трэнажорамі і альтанкай для дзяцей розных узростаў.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.