Як прайшоў свята Хрышчэння ў Оршы
19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі адно з вялікіх свят – Хрышчэнне Госпадняе.
У гэтым годзе свята прайшло без хрышчанскіх маразоў і снегу. З самага ранку свяціла яркае сонца і слупкі тэрмометра паказвалі плюсовую тэмпературу паветра.
Яшчэ напярэдадні каля праваслаўных храмаў усталявалі ёмкасці з вадой. З ранку адбыўся абрад яе асвячэння, пасля чаго аршанцы пачалі набіраць ваду.
Нямала было і тых, хто адзначыў свята традыцыйным купаннем у ледзяной вадзе. У гэтым годзе было вызначана тры месцы для купання – гэта рака Дняпро ў раёне выратавальнай станцыі ОСВОД па вуліцы Уладзіміра Кароткевіча, кар'ер Шчэтынка і крыніца святога вялікамучаніка і цялителя Пантэлеймона ў вёсцы Люціны.
Пабывала на адным з такіх месцаў і журналіст «Аршанскай газеты». На пляжы па вуліцы Уладзіміра Кароткевіча былі ўсталяваны палаткі для пераапранання, а для бяспечнага заходу ў ваду драўляная канструкцыя з пераіламі і прыступкамі. Пасля купання работнікі выратавальнай станцыі частавалі ўсіх гарачым чаем. Дзяжурылі брыгада хуткай дапамогі, выратавальнікі станцыі ОСВОД, МНС, супрацоўнікі міліцыі.
Як расказалі ў Аршанскім ГРОЧС, купанні прайшлі арганізавана і без здарэнняў. У агульнай складанасці ў ваду ў гэты дзень акунулася каля 1 000 чалавек.
Альга ТИХОНОВА.
Фота Анастасіі ТУРОК.