Як праходзіць досрочнае галасаванне ў Оршы | фота
21 студзеня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Журналістка «Аршанскай газеты» пабывала на участку для галасавання № 18, які размясціўся ў Оршанскім каледжы ВГУ імя П. М. Машерова, і сустрэла першых галасуючых.
Роўна ў 12.00 участак распахнуў свае дзверы. Нягледзячы на тое, што галасаванне толькі стартавала, жадаючых зрабіць свой выбар было шмат. На участку зарэгістравана 1235 выбаршчыкаў. У асноўным гэта жыхары бліжэйшых раёнаў і вуліц, у тым ліку 40 навучэнцаў каледжа, якія ўдзельнічаюць у выбарах упершыню.
Першымі выбаршчыкамі на участку сталі навучэнцы 4-га курса па спецыяльнасці «замежная мова (англійская)» Анастасія Бричко, Анна Пруднікова, Александра Антоневіч, Екатерына Пашкевіч і Дар'я Захожая. Актывістка і проста прыгажуня Анастасія Бричко захапляецца музыкай, танцамі і мадэляваннем. Яна з'яўляецца кіраўніком студыі танца «Стыль» Оршанскага каледжа ВГУ імя П. М. Машерова.
– Удзел у выбарах – гэта не толькі маё права, але і грамадзянская адказнасць. Мне не абыякава будучыня маёй краіны, таму я галасую за мір, спакой і стабільнасць, — кажа Анастасія.
А вось навучэнцы 3-га курса Анна Исраелян і Егор Юхневіч упершыню прымаюць удзел у выбарах. Хлопцы абодва з Талачына, Анна вывучае англійскую мову, а Егор – праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. Як упершыню галасуючым ім уручылі ў падарунак кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі», а таксама брэндаваныя футболкі ад БРСМ з лагатыпам «МАЙ ГОЛАС ПЕРШЫ».
Нагадваем, што датэрміновае галасаванне працягнецца па 25 студзеня ўключна. Вызначыцца з выбарам грамадзяне могуць з 12.00 да 19.00. У асноўны дзень выбараў, 26 студзеня, участкі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.
Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.
На ўчастак № 43, які размяшчаецца ў СШ № 13 г. Оршы імя І. І. Якубоўскага, людзі пачалі прыходзіць да адкрыцця – грамадзяне пажылога ўзросту, моладзь.
Выстраілася чарга з першых хвілін адкрыцця на участку для галасавання № 33, размешчаным у СШ № 21 г. Оршы. Выбаршчыкі па прад'яўленым пашпарце або іншым дакуменце, які пацвярджае асобу, тут жа атрымлівалі бюлетэні, праходзілі ў кабінкі, запаўнялі і апускалі іх у скрыню для галасавання.
Свае месцы занялі назіральнікі. У дзвярах школы дысцыплінавалі валанцёры, якія ўказвалі наведвальнікам, як прайсці на ўчастак.
Сяргей СЛЕПЦОВ, Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтараў.