Як праходзіць досрочнае галасаванне ў Оршы: другі дзень
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах.
Журналіст «Аршанскай газеты» пабываў на участку для галасавання № 7. Ён размясціўся ў сярэдняй школе № 4 г. Оршы. На участку зарэгістраваны больш за 1 500 выбаршчыкаў, 12 з іх – упершыню галасуюць.
Як і ў першы дзень датэрміновага галасавання з моманту адкрыцця каля участка выстраілася чарга з жадаючых выканаць свой грамадзянскі абавязак. У дзвярах школы дзяжураць валанцёры і члены ваенна-патрыятычнага клуба «Вымпел». Яны дапамагаюць грамадзянам прайсці на ўчастак.
Сярод прыйшоўшых на датэрміновае галасаванне і намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева.
– Я аддала свой голас за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё, спакой і мір, – падзялілася Анастасія Адамоўна.
Прыходзяць галасаваць людзі розных узростаў, па адным і з дзецьмі. Усім упершыню галасуючым уручаюць у падарунак кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі», а таксама футболкі ад БРСМ з лагатыпам «Мой голас першы». З 12 чалавек сваім правам ужо скарысталіся трое.
Датэрміновае галасаванне працягнецца да 25 студзеня ўключна. Вызначыцца з выбарам грамадзяне могуць з 12.00 да 19.00. У асноўны дзень выбараў, 26 студзеня, участкі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.