Як абараніць сябе ад крадзяжу ў цягніку
Аршанскі аддзел унутраных спраў на транспарце заклікае грамадзян пры перамяшчэнні на чыгунным транспарце быць максімальна ўважлівымі, асцерагацца ашуканцаў, утрымлівацца ад ўжывання спіртных напояў у час падарожжа, выконваць правілы паводзінаў на аб'ектах чыгуннага транспарту.
У мэтах прафілактыкі крадзяжоў супрацоўнікамі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Аршанскага УУС на транспарце праводзіцца рэгулярная прафілактычная работа. Арганізавана суправаджэнне нарядамі міліцыі найбольш крымінальных цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній. Праводзіцца прафілактычнае абследаванне аб'ектаў чыгуннага транспарту на прадмет забяспечанасці сродкамі відэаназірання, прыладамі экстранага выкліку міліцыі. Рэгулярна праводзяцца прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах.
На роўні з прафілактычнымі мерамі, супрацоўнікамі аддзела прыкладаецца максімум намаганняў да раскрыцця крадзяжоў у цягніках. Спецыфіка злачынстваў гэтай катэгорыі абумоўлена тым, што яны здзяйсняюцца, як правіла, у начны час, калі пасажыры адпачываюць. Гэта ў значнай ступені ўскладняе ўстанаўленне часу і ўчастка, на якім здзейснена злачынства, і асобы, якая яго здзейсніла.
Неабходна памятаць, што вашым суседам у вагоне можа аказацца не толькі добрапарадкавы грамадзянін, але і злодзей-гастролёр. Пасажыр абавязаны сам сачыць за захаванасцю сваіх рэчаў. У начны час нельга пакідаць на сталях гадзіннікі, малагабарытную тэхніку, мабільныя тэлефоны, жаночыя сумкі і інш.
Калі ж у вас у час падарожжа было што-небудзь скрадзена, праз праводніка вагона або начальніка цягніка паведаміце пра здарэнне наряду міліцыі, які суправаджае дадзены цягнік, або ў дзяжурную частку міліцыі на бліжэйшай станцыі. У прыгарадным цягніку пра здарэнне можна паведаміць машыністу па ўнутранай сувязі «пасажыр-машыніст».
Д. ШЫРКЕВІЧ,
інспектар службы ААПП МАБ Аршанскага УУС на транспарце.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.