Как кот Колосок просил помощи у мэра Орши

Як кот Коласок прасіў дапамогу ў мэра Оршы

Трогальная гісторыя з добрым канцом, сведкамі якой сталі журналісты «Аршанкі». Яна адбылася ў Смольянах на мінулым тыдні падчас чарговага штаба па падрыхтоўцы да раённых «Дажынак».

Возле мосціка праз р. Дэрноўка, куды накіраваліся з інспекцыяй удзельнікі штаба, раптам, адкуль ні вяроўка, з'явіўся рыжы кот – хворы і змарнелы. Жаласна мяукаючы, ён кінуўся пад ногі кіраўніка Аршанскага раёна Ігара Мороза, быццам прасіў аб дапамозе. «Разумею цябе!», – спачувальна сказаў Ігар Аляксандравіч, уважліва разглядаючы рыжага малога з пацертым футрам.

Як ветэрынарны ўрач па адукацыі, ён адразу ацаніў, што хатняму гадаванцу тэрмінова патрэбна дапамога. Таму адразу патэлефанаваў у раённую ветстанцыю.

— Забярэце котка, прывядзеце ў парадак і на «Дажынках» пакажыце, як ён выглядае, – распарадзіўся старшыня.

А далей гісторыя мела працяг. Рыжага хворага кота прывезлі на лячэнне ў райветстанцыю. Сёння журналісты «Аршанкі» адправіліся туды, каб наведаць і пацікавіцца яго самаадчуваннем. З сабой мы прынеслі шмат смачных ласункаў для хворага.

Аказваецца, пушыстага героя сімвалічна назвалі Каласок, бо па афарбоўцы ён вельмі падобны на пшанічнае поле. Яму ўжо правялі санабработку ад блох і кляшчоў, прызначылі лячэнне. Запэўніваем, котік адчувае сябе неплоха, на апетыт не скардзіцца і хутка ідзе на папраўку.

Эту гісторыю мы расказалі для таго, каб яшчэ раз нагадаць кожнаму з вас пра тое, што нягледзячы на пасады, званні і статус у грамадстве заўсёды важна заставацца Чалавекам з вялікай літары – чулым, неабыякавым, з добрым сэрцам і адкрытай душой.

Працяг гісторыі будзе…

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by