Для новага купальнага сезона ў Оршанскім раёне абсталявана дзевяць пляжаў
Нарэшце наступіла цёплая пагода. Да календара лета засталася тыдзень, а значыць, зусім хутка ў Оршанскім раёне адкрыецца купальны сезон. Даведаліся, дзе вызначаны месцы для адпачынку каля вады.
У спісе ёсць і два водныя аб'екты, дзе можна купацца і загараць. Пляжы абсталяваны ў гэтым годзе ў аграгарадку Смольяны і ў г. п. Копысь. Акрамя гэтага, рашэннем Оршанскага райвыканкама вызначаны месцы адпачынку на рацэ Дняпро, па вул. Уладзіміра Кароткевіча ў Оршы, па вул. Георгія Сямёнава і Перекопскай, на вадаёмах Шчэтынка, Селішча, азёрах Святое, Арэхоўскае. Звяртаем увагу, што купанне ў іншых месцах на тэрыторыі Оршанскага раёна забаронена.
Анастасія ТУРОК.
Фота Віктара СОСНОЎСКАГА і аддзела ЖКГ Оршанскага райвыканкама
www.orshanka.by