IV міжнародная біеннале «Коллегіум NEW»

6 лістапада 2025 года ў 15.00 у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Громыка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IV міжнароднай біенале «Калегіум NEW».

Міжнародная біенале сучаснага мастацтва «Калегіум NEW» – выстава, якая праводзіцца рэгулярна, раз у два гады і традыцыйна нацэленая на падтрымку і прасоўванне маладых прафесійных мастакоў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Прадастаўляючы ім пляцоўку для дэманстрацыі работ і ўсталявання прафесійных кантактаў, арганізатары праекта заклалі ў аснову яго правядзення ідэю ўмацавання сяброўскіх адносін і жаданне ўбачыць творчасць сучасных мастакоў – прадстаўнікоў розных краін. 

Дадзены праект праходзіць у чацвёрты раз і з'яўляецца часткай ужо традыцыйнага і значнага штогадовага міжнароднага выставачнага праекта «Калегіум», які праводзіцца ў залах Галерэі Громыка з 2009 года. У гэтым годзе ў біенале прымаюць удзел прадстаўнікі двух краін: Рэспубліка Беларусь (Наваполацк, Мінск, Віцебск, Орша і Пінск) і Расійская Федэрацыя (Вялікі Ноўгарад, Валакаламск, Новачабаксарск, Пенза, Санкт-Пецярбург, Саратаў, Саров, Смаленск і Ульянаўск). Наведвальнікі выставы змогуць ацаніць бачанне маладога пакалення мастакоў, якія дэманструюць свежыя ідэі, арыгінальныя падыходы і высокае майстэрства пачынаючых аўтараў. 

IV міжнародная біенале «Калегіум NEW» працягнецца да 7 снежня 2025 года ўключна.

Адрас: вул.Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А.Громыка). 
Час працы: з 10.00 да 19.00, штодня, акрамя панядзелка.
Кантактныя тэлефоны: 8-0216-56-37-50.