Вынікі конкурсу малюнкаў «Дзень без аўтамабіля»
22 мая 2025 года ў Оршанскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў круглы стол, прысвечаны вынікам конкурсу дзіцячых малюнкаў, арганізаванага ў рамках экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».
Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу школьнікаў да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя аўтамабільным транспартам і падкрэсліць важнасць пераходу на экалагічна чыстыя віды перамяшчэння.