Инна Хомутовская встретилась с руководителями учебных заведений Оршанщины

Інна Хомутоўская сустрэлася з кіраўнікамі навучальных устаноў Оршаншчыны

Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская сустрэлася з кіраўнікамі навучальных устаноў Аршаншчыны.

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама Елена Безлюдова.

Сустрэча на тэму «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве» прайшла ў рамках Адзінага дня інфармацыі. Удзельнікі дыялогу абмеркавалі шырокі спектр пытанняў. У сваім выступленні Інна Викторовна зрабіла акцэнт на тым, што сям'я як невялікая ячэйка грамадства ўплывае на стабільнасць дзяржавы ў цэлым, спрыяе захаванню культурнай спадчыны і ўмацаванню духоўных і маральных асноваў сацыуму, што вельмі важна для будучыні краіны.

– Моцная сям'я і выхаванне дзяцей – гэта гарантыя дэмаграфічнай бяспекі, – падкрэсліла Інна Хомутоўская.

Елена Безлюдова падрабязна расказала аб комплексе мер для падтрымкі сем'яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей.

Дыялог атрымаўся прадуктыўным. Кіраўнікі школ змаглі задаць цікавыя пытанні і атрымаць на іх разгорнутыя адказы.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by