Інфармацыя пра правядзенне планавых прафілактычных работ
Віцебскі радыётэлеўзвязны вузел філіяла «Радыё, тэлебачанне і сувязь» РУП «Белтэлеком» інфармуе аб правядзенні планавых прафілактычных работ на ОРТПС Віцебск 02.09.2025 г. з 09.15 да 15.30.
У сувязі з гэтым у г. Віцебску і на частцы тэрыторыі Віцебскага, Гарадокскага, Шумілінскага, Сенненскага, Лёзненскага, Бешанковіцкага і Аршанскага раёнаў у дзённы час з 09.15 да 15.30 02.09.2025 г. будзе адсутнічаць прыём эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання ад ОРТПС Віцебск.
Падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце РУП «Белтэлеком» у раздзеле "Навіны" аб праводзімых работах на сетцы.