Інфармацыя пра парадак абмену і выкарыстання ІПЧ «Маёмасць»
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2025 г. № 298 тэрмін абмену іменных прыватызацыйных чэкаў «Імущество» падоўжаны да 31 снежня 2030 г.
У цяперашні час для абмену на чэкі «Імущество» прапануюцца акцыі больш за 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
З пералікам адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх знаходзяцца ў абмене на іменные прыватызацыйныя чэкі «Імущество» ў ААТ «АСБ Беларусбанк», астаткамі лімітаў прыёму чэкаў «Імущество», а таксама коштам акцыі ў чэках ”Імущество“ грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць азнаёміцца на сайце ААТ ”АСБ Беларусбанк“ (сайт belarusbank.by, раздзел ”Часным асобам“/ ”Коштныя паперы“ / ”Абмен чэкаў ”Імущество“).
Пры неабходнасці, на сайце банка можна даведацца інфармацыю пра падраздзяленні ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якія выконваюць аперацыі па абмену чэкаў ”Імущество“ на акцыі прадпрыемстваў.
Для ажыццяўлення працэдуры абмену неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якое выконвае аперацыі з чэкамі ”Імущество“, з дакументам, які пацвярджае асобу, і сертыфікатам чэкаў ”Імущество“.
Пры страце або прапажы сертыфіката неабходна звярнуцца ў аддзяленне ААТ ”АСБ Беларусбанк“ па месцы жыхарства, дзе на платнай аснове выдадуць дублікат сертыфіката.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю пра дзейнасць прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і наследаваць акцыі. Па выніках гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства могуць выплачвацца дывідэнды.
Дадатковую інфармацыю па гэтай тэме можна атрымаць на сайце камітэта ”Віцебскоблімущество“ у раздзеле ”Абмен ІПЧ ”Імущество“.