Ігар Сяргеенка з рабочым візітам наведвае Браслаўскі раён
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка пачаў рабочую паездку на Браслаўшчыну з наведвання цэнтральнай раённай бальніцы, дзе прыняў удзел у ўрачыстым адкрыцці цэнтральнага стэрылізацыйнага аддзялення.
Парламентар таксама азнаёміўся з работай ПЦР-аддзялення клінічна-дыягнастычнай лабараторыі і нядаўна адкрытага мамаграфічнага кабінета.
Ігар Сергеенка наведаў СПК "Маяк Браслаўскі" і азнаёміўся з работай новага малака-товарнага комплексу.
- СПК "Маяк Браслаўскі" – самае вялікае гаспадарства ў Браслаўскім раёне. Тут налічваецца 10.200 км сельскагаспадарчых угоддзяў, працуе 400 чалавек. Мы маем свінагадоўчы комплекс на 22 тысячы галоў, 3 тысячы КРС, 900 кароў. Новы малака-товарны комплекс пабудаваны ў снежні 2024 года. На дадзены момант тут утрымліваецца 770 кароў, 340 галоў нетэляў, 180 цялят, - расказаў старшыня СПК "Маяк Браслаўскі" Ромуальд Шукель.
Сёння спікер парламента прыме ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі «Маладыя спецыялісты Браслаўшчыны: стань часткай нашай каманды».