Ігар Мороз сустрэўся з шматдзетнымі сем'ямі Оршанскага рэгіёну
У Оршанскім райвыканкаме гучалі дзіцячыя галасы і смех. Тут прайшла сустрэча кіраўніцтва рэгіёна з шматдзетнымі сем'ямі.
Сустрэча не выпадковая. Буквальна ўчора ў нашай краіне адзначылі цудоўнае свята – Дзень маці, а перыяд з 14 па 21 кастрычніка праходзіць пад знакам Тыдня бацькоўскай любові і завершымся Днем бацькі.
Бацькоў і дзяцей віталі старшыня раёна Ігар Мороз, старшыня Оршанскага раённага савета дэпутатаў Інна Хомутоўская, начальнік упраўлення па адукацыі Таццяна Янкоўская і начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Марыя Шматова.
– Сёння мы запрасілі цудоўныя сем'і, у якіх дзеці маюць пэўныя дасягненні: пераможцы алімпіяд, творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, – адзначыла Інна Хомутоўская. – То бок, мы гаворым не проста пра шматдзетную сям'ю, а пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, пра тую сям'ю, якая можа выхаваць годнага чалавека і грамадзяніна нашай краіны.
У сваю чаргу Ігар Мороз падзякаваў бацькам за іх працу і ўручыў падзякавыя лісты Елене і Віталію Вішнеўскім, Юліі і Кірылу Івановым, Ірыне і Дзмітрыю Сідораў, Таццяне і Сяргею Варановым, у сем'ях якіх выхоўваюцца трое дзяцей, Дар'і і Александру Сілковым, у якіх чацвёра дзяцей. А вось у сям'і Елены і Сяргея Русакевічаў пятеро дзяцей. Самаму старшаму ўжо 25 гадоў, а блізнятам Паўлу і Альзе – 12. Да слова, Елена ў 2016 годзе была ўзнагароджана ордэнам Маці.
Затым за кубкам чаю ў нефармальнай абстаноўцы дзеці расказалі пра свае захапленні і дасягненні. А старшыня раёна Ігар Мороз – пра развіццё рэгіёна ў цэлым і пра тое, што ў нас робіцца для падтрымкі шматдзетных сем'яў у прыватнасці. Да слова, у хуткім часе дзіцячы парк «Сказачная краіна» чакае маштабнае абнаўленне, а ў 2029 годзе ў Оршы адкрыецца рэстаран хуткага абслугоўвання Mak.by.
Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.