Ігар Мороз сустрэўся з калектывам Аршанскай ТЭЦ
У рамках Едзінага дня інфармавання старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз сустрэўся з працоўным калектывам Аршанскай ТЭЦ.
Гаворка ішла пра важную грамадска-палітычную падзею – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбар кожнага з нас, будучыню краіны. Больш падрабязна гэтую тэму раскрыла начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыя Шматова. А вось кіраўніку раёна работнікі ТЭЦ задалі нямала пытанняў, якія тычыліся развіцця Аршаншчыны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання тэрыторый, рамонту дарог, аховы здароўя, будаўніцтва жылля, працы грамадскага транспарту і г. д.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.