Ігар Мараз сустрэўся з калектывам ААТ «Тэхніка сувязі»
Старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Тэхніка сувязі» горада Барані.
Тэма для дыялогу – галоўныя пасылы Усебеларускага народнага сходу, перспектывы развіцця Аршанскага рэгіёна. Таксама кіраўнік раёна адказаў на цікавыя пытанні.
Сем галоўных прыярытэтаў праграмы развіцця краіны да 2030 года: нацыянальная дэмаграфічная бяспека; развіццё чалавечага патэнцыялу; стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця; рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця, лічбавая трансфармацыя; моцныя рэгіёны; умацаванне абароннай здольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі; развіццё турыстычнага патэнцыялу. Кожнае з гэтых пытанняў падчас сустрэчы абмеркавалі падрабязна, з акцэнтам на рэгіён. Старшыня райвыканкама расказаў пра жыллёвае будаўніцтва ў раёне на наступны год, кадравую палітыку, развіццё прамысловага і турыстычнага патэнцыялу.
– Турызм займае немалую долю ў эканоміцы краіны, а таксама рэгіёна, – адзначыў Ігар Аляксандравіч. – У Аршаншчыны вельмі добры патэнцыял. У нас ёсць што паказаць турыстам, а ім – на што паглядзець.
Работнікаў ААТ «Тэхніка сувязі» хвалявалі пытанні, якія датычацца медыцынскага абслугоўвання і забяспечанасці ўрачамі — вузкімі спецыялістамі, вывазу смецця.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.