Игорь Мороз провел последний штаб по «Дажынкам» в Смольянах

Ігар Мороз правёў апошні штаб па «Дажынках» ў Смольянах

Буквальна два дні засталося да таго моманту, як абноўлены аграгарадок Смольяны сустрэне шматлікіх гасцей на раённы фестываль працоўнікаў сяла «Дажынкі-2025». Яго проста не пазнаць. Паправіўся і стаў яшчэ больш утульным і прыгожым.

Старшыня Аршанскага раёна Ігар Мороз правёў апошні штаб перад святам, які адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 27 верасня. Ён прайшоў па ўсіх асноўных «дожыначных» аб'ектах, паглядзеў, як выкананы яго даручэнні, якія яшчэ працы трэба завяршыць. Са ўсімі зацікаўленымі таксама абмеркаваў усе арганізацыйныя моманты фестывалю.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЕПЦОВА.

www.orshanka.by