Ігар Мороз правёў чарговы штаб да раённых «Дажынкаў» ў Смольянах
Усё менш часу застаецца да раённага свята працоўнікаў сяла «Дажынкі-2025», якое пройдзе ў Смольянах 27 верасня. Арагародак ужо некалькі месяцаў нагадвае адну вялікую будаўнічую пляцоўку. Куды ні глянь, усюды вядуцца рамонтныя работы.
Журналісты «Аршанскай газеты» пабывалі на чарговым рабочым штабе, які правёў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз. Прайшліся па асноўных аб'ектах добраўпарадкавання, паглядзелі, што ўжо зроблена і на што яшчэ трэба звярнуць асаблівую ўвагу ў апошнія тыдні падрыхтоўкі.
Так званая Базарная плошча ў цэнтры Смольян стане адной з асноўных пляцовак свята, дзе будзе гучаць музыка, працаваць гандлёвыя рады. Тут вядзецца абуладкаванне пешаходных дарожак, усталёўка бардзюрнага камня. Чуть пазней тут з'явіцца новае асвятленне і лавачкі з урнамі, а таксама тэматычныя архітэктурныя кампазіцыі.
Перамяшчаемся на вул. Паштовую, дзе завяршаецца знясенне шматкватэрнага дома. На яго месцы ўжо зусім хутка ўсталююць вялікую дзіцячую гульнявую пляцоўку. А ў паркавай зоне абсталююць месцы адпачынку з пешаходнымі дарожкамі, асвятленнем і лавочкамі. Не застанецца без увагі і памятны знак воінам-афганцам. Падыход да яго і тэрыторыю вакол уладкуюць новай пліткай, абсталююць падыход да яго.
А вось у Смольянскай школе дзякуючы “Дажынкам” цяпер будзе свой стадыён. Работы па яго абуладкаванні вось-вось завершаться. Засталіся апошнія штрыхі, і мясцовай маладзёжнай на ўроках фізкультуры можна будзе гуляць у футбол, валейбол і г. д.
Пераязджаем да будынка Дома культуры, дзе вядзецца аддзелачныя работы фасада будынка. Яшчэ крыху, і ўсё будзе гатова да сустрэчы гасцей свята. Невялікі фронт работ засталося правесці і на беразе р. Дэрноўка, дзе будзе ўсталявана фотазона, адрамантаваны драўляны масток і абсталявана невялікая зона адпачынку для моладзі.
Разгартаюцца работы і ў парку каля агракаледжа. А на самой тэрыторыі ўстановы кожны дзень вядзецца добраўпарадкаванне.
Паглядзеў кіраўнік раёна, як прыводзяць у парадак шматкватэрныя дамы па вул. Міра. Ужо вымалёўваюцца першыя контуры гэтага квартала. Усе дамы выконваюцца ў адзіным сучасным стылі. Будзе вельмі прыгожа і ўтульна!
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.