Ігар Карпенка расказаў журналістам пра працу Інфармацыйнага цэнтра ЦІК Беларусі

У працы Інфацэнтра ЦВК прымуць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных СМІ, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

— З 24 студзеня пачне працу Інфармацыйны цэнтр ЦВК, ён будзе размешчаны ў Палацы Рэспублікі. 24 студзеня ў цэнтры пройдзе пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Моладзевы турнір Выбар.BY. Будзе таксама адкрыта выстава «Развіццё выбарчага права ў гістарычнай ретраспектыве», — расказаў Ігар Карпенка. — 25 студзеня пройдзе прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтральнай камісіі аб падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе. 26 студзеня з цэнтра будуць трансліравацца дадзеныя аб ходзе галасавання (у 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00) з уключэннямі з рэгіёнаў (па асобным плане) і цэнтра грамадскага назірання за выбарамі.

У цэнтры будуць працаваць эксперты, назіральнікі, журналісты.

— 27 студзеня ЦВК правядзе прэс-канферэнцыю па папярэдніх выніках галасавання, — адзначыў кіраўнік ЦВК. — Свае заключэнні агучаць па выніках назірання місій міжнародных назіральнікаў, а таксама іншых удзельнікаў замежнага назірання. Таксама ў працы Інфармацыйнага цэнтра будуць прымаць удзел каля 600 прадстаўнікоў замежных і нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі.

https://www.orshanka.by/?p=135060