Галасуйце за лепшыя тавары Беларусі!

Да 25 ліпеня ўключна спажыўцы могуць ацаніць прадукцыю, якая прэтэндуе на Дзяржаўны знак якасці, па паказчыку эстэтычнасці.

Зрабіць гэта можна онлайн у тэматычным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» на партале «КАЧЭСТВА.БЕЛ» – vote.gskp.by.

Пры ацэнцы ўлічваецца інфармацыйная выразнасць, гарманічнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання і афармлення прадукцыі і інш.

Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (повторнае галасаванне ўлічвацца не будзе).

Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленай юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і адпавядае наступным паказчыкам якасці: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.

Ацэнку па першым чатырох з указаных паказчыкаў ажыццяўляюць адказныя органы ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, галіновыя органы дзяржаўнага кіравання.

Паказчык эстэтычнасці ацэньваюць спажыўцы.

Нагадаем, што ў 2025 г. былі ўнесены змены ў парадак і крытэрыі прысваення прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.
У прыватнасці, дапаўняліся катэгорыі, якім гэты знак не можа прысуджацца. Абмежавана колькасць найменняў прадукцыі, якое вытворца можа заявіць на ўдзел адначасова. Расшырэны камплект прадстаўляемых ім дакументаў.

З улікам гэтага, на прысваенне прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтамі ў Госстандарт прадстаўлены заяўкі ад больш чым 120 прадпрыемстваў краіны больш чым на 200 найменняў прадукцыі.

Цяпер ідзе этап яе ацэнкі па паказчыках якасці, які працягнецца да 1 жніўня 2025 г.

Ваша меркаванне важна! Памагіце вызначыць, якая прадукцыя варта знака якасці Беларусі.