Галасаванне ў Оршы праходзіць актыўна | фота
Журналісты «Аршанскай газеты» сёння ўвесь дзень працуюць на участках для галасавання ў Оршанскім рэгіёне, дзе праходзіць асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Увесь час адзначаецца высокая яўка выбаршчыкаў. Аршанцы ідуць на участкі для галасавання з добрым настроем. Увесь час для іх створана святочная атмасфера. Мы пабывалі на участках для галасавання № 3, які размешчаны ў гімназіі № 2, на участку № 13 (ён знаходзіцца ў будынку Оршанскага раённага цэнтра фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі).
Заглянулі таксама ў СШ № 9, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання № 30, у СШ № 20 – на ўчастак для галасавання № 29.
Паглядзелі, як ідзе галасаванне і на участках для галасавання № 35 і 36. Першы з іх знаходзіцца ў будынку ЖЭУ-4, а другі – у адміністрацыйным будынку ГЛХУ «Оршанскі лесхоз».
Даехалі мы таксама і ў мікрараён прыватнай забудовы «Западная». Там наведалі ўчастак для галасавання № 49. Ён знаходзіцца ў будынку Оршанскай дыстанцыі электразабеспячэння УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара, Віктара СОСНОЎСКАГА, Алігі ТИХОНОВОЙ, Людмілы МАРШАЛОВІЧ.