Галава раёна падзякаваў будаўнікоў і работнікаў ЖКХ за працу на важным аб'екце
На мінулым тыдні ў Оршы ўрачыста адкрылі плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Работы па праекце былі выкананы ў найкарацейшыя тэрміны дзякуючы намаганням будаўнікоў галіны і работнікаў камунальнай гаспадаркі.
Старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз сустрэў рабочых і асабіста падзякаваў за вялікую праведзеную працу. За добрасумленную працу і асабісты ўклад у будаўніцтва і добраўпарадкаванне гэтага значнага аб'екта ў рэгіёне Граматай Аршанскага райвыканкама ўзнагародзілі: Алега Набаенка, вытворцу работ ААТ «Оршанскі будаўнічы трест №18», Алега Воронкова, каменшчыка 4 разраду ААТ «Оршанскі будаўнічы трест №18», Сергея Шавеко, каменшчыка 5 разраду ААТ «Оршанскі будаўнічы трест №18», Андраніка Барсегяна, намесніка дырэктара ЧПТУП «БетонГарант», Уладзіміра Антоненка, дарожнага рабочага даччынага камунальнага спецыялізаванага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства па саночыстцы горада «Оршанская спецавтобаза».
Аб'яўлена Падзяка старшыні Аршанскага райвыканкама:
Міхаілу Лашкову, каменшчыку 4 разраду адкрытага акцыянернага таварыства «Оршанскі будаўнічы трест № 18», Міхаілу Крыштону, электрамантажніку па электраабсталяванні, сілавым і асвятляльным сеткам 5 разраду адкрытага акцыянернага таварыства «Оршанскі будаўнічы трест № 18», Юрыю Архіпенку, электрамантажніку па электраабсталяванні, сілавым і асвятляльным сеткам 4 разраду адкрытага акцыянернага таварыства «Оршанскі будаўнічы трест № 18», Александру Астроумову, майстру па добраўпарадкаванні прыватнага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «БетонГарант», Александру Черкасу, плотніку-бетоншчыку прыватнага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «БетонГарант», Сергею Железовскому, рабочаму зялёнага будаўніцтва КУП «Оршанская спецавтобаза», Ларысе Мартинович, уборшчыцы тэрыторыі КУП «Оршанская спецавтобаза».
Соб. інф.