Генеральным дырэктарам Оршанскага будаўнічага трэста № 18 прызначаны Сяргей Сямкоў
Генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оршанскі будаўнічы трест № 18» прызначаны Сяргей Леанідавіч Семкаў.
Сяргей Леанідавіч родам з Дубровенскага раёна. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію камунальнага гаспадарства і будаўніцтва і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пачынаў працоўную дзейнасць з прараба. У будаўнічай галіне 18 гадоў. Доўгі час працаваў на розных пасадах, у тым ліку і кіраўнічых, у камунальным гаспадарстве г. Оршы. З 2020 года і да прызначэння на вышэйзгаданую пасаду быў кіраўніком дзяржаўнай установы «Оршанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці арганізацый бюджэтнай сферы».
Соб. інф.
Фота Анастасіі ТУРОК.
Крыніца orshanka