ГАІ ў Оршы ўзмацніла кантроль за пешаходнымі пераходамі
З пачатку года ў Оршы зарэгістравана дзве аварыі на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Яны адбыліся на вуліцы Уладзіміра Леніна і праспекце Тэкстыльшчыкаў. У выніку наездаў пацярпелі тры пешаходы. Для прафілактыкі падобных ДТЗ з удзелам пешаходаў Госаўтаінспекцыя ўзмоцніла кантроль на дарогах рэгіёна.
Штодня ў ранішнія і вечарнія гадзіны пік побач з найбольш ажыўленымі нерэгулюемымі пешаходнымі пераходамі дзяжураць супрацоўнікі ГАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі ў жилетах павышанай бачнасці. На адным з такіх дзяжурстваў пабываў і карэспандэнт «Аршанкi».
Падчас несення службы міліцыянты праводзяць растлумачальную працу з пешаходамі, нагадваюць пра выкананне мер бяспекі пры перасячэнні праезнай часткі, расказваюць пра важнасць быць заўважнымі на дарозе, пра тое, які лепш выбраць флікер і як правільна яго насіць, уручаюць гараджанам тэматычныя лістоўкі.
– Інспектары ГАІ таксама кантралююць выкананне правілаў праезду пешаходных пераходаў. Беседа з вадзіцелямі, акцэнтуючы ўвагу на тым, што пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу трэба праяўляць максімальную ўвагу і рухацца з такой хуткасцю, якая пры неабходнасці дазволіць саступіць дарогу пешаходам, – расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ГАІ УВД Оршанскага райвыканкама Вікторыя Верем'ева.
Акрамя таго, штодня на маршрутах патрулявання інспектары ГАІ кантралююць справнасць знешняга асвятлення, наяўнасць фактаў адключэння ліхтароў у начны час, а таксама працу арганізацый па зімоваму ўтрыманню вуліц і дарог рэгіёна ў бяспечным стане.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.