Фотафакт: моладзь Віцебска сыграла ў «Чыстыя гульні»
17 кастрычніка ў лесапаркавай зоне «Шпілі» прайшла маштабная экалагічная акцыя «Чыстыя гульні», арганізаваная Віцебскім гарвыканкамам сумесна з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Віцебскім гарадскім камітэтам АГП БРСМ.
«Чыстыя гульні» – гэта не проста ўборка тэрыторыі, а захапляльны конкурс, дзе каманды спаборнічалі ў зборы і сартаванні смецця, атрымліваючы балы за кожны сабраны мях.
Нягледзячы на непагадзь, мерапрыемства сабрала дзясяткі актыўных маладых людзей, неабыякавых да стану навакольнага асяроддзя. Паводле слоў арганізатараў, акцыя прызвана не толькі ачысціць лесапаркавую зону ад смецця, але і павысіць экалагічную граматнасць моладзі, навучыць іх правільна сартаваць адходы і бережна адносіцца да прыроды.
Удзельнікі акцыі, студэнты універсітэта МІТСО з энтузіязмам успрынялі ідэю правядзення мерапрыемства і адзначылі, што падобныя акцыі неабходна праводзіць часцей, каб падтрымліваць чысціню ў горадзе і прыцягваць увагу грамадскасці да праблем экалогіі.
– Нават даждлівая пагода не перашкодзіла нам сёння зрабіць добрае справу, – падзялілася адна з удзельніц. – Мы не толькі сабралі шмат смецця, але і атрымалі зарад станоўчых эмоцый.
Ітогі:
3 месца – каманда філіяла Белгасстраха па Віцебскай вобласці,
2 месца – каманда РУП «Беларусьнефць-Віцебскоблнефтепрадукт»,
1 месца – каманда Віцебскага філіяла Міжнароднага універсітэта «МІТСО».
44 каманды, усяго сабралі 1197 кілаграмаў смецця.