Флаг Победы: Орша присоединилась к патриотическому марафону

Флаг Перамогі: Орша далучылася да патрыятычнага марафону

У пераддвер'і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па ўсёй Беларусі праходзіць маштабны рэспубліканскі праект «Сцяг Перамогі». Гэты патрыятычны марафон аб'ядноўвае гарады і рэгіёны краіны, нагадваючы пра подзвіг народа і перадаючы сімвал гераізму з рук у рукі.

Орша таксама далучылася да праекта Моладзевага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Сцяг Перамогі», пры падтрымцы Оршанскага раённага Савета дэпутатаў, Моладзевага парламента пры Оршанскім раённым Савеце дэпутатаў, аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Оршанскага райвыканкама, аддзела культуры. У рамках праекта адбыліся два важных мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне памяці пра гераічнае мінулае.

Першы этап акцыі стаў добраўпарадкаванне тэрыторыі воінскага пахавання № 4137. Удзельнікі навялі парадак, пафарбавалі агароджы, прыбралі смецце і прывялі ў годны выгляд месца, дзе спачываюць абаронцы Радзімы. Гэтая праца – не проста суботнік, а даніна павагі тым, хто аддаў жыцці за мірнае неба над галавой.

Затым адбўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. У праграме прагучалі песні ваенных гадоў, вершы і словы падзякі ветэранам. Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія перадачы Сцяга Перамогі – сімвала адзінства, мужнасці і памяці пакаленняў ад аграгарадка Волотынь, Бабруйскага раёна.

На мерапрыемстве выступіла старшыня Оршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская, якая падкрэсліла важнасць захавання памяці пра гераічнае мінулае. Таксама з прамовай звярнуўся член Моладзевага Савета Генадзій Дроздаў, адзначыўшы ўклад маладога пакалення ў патрыятычнае выхаванне.

Праект «Сцяг Перамогі» – працягваецца, аб'ядноўваючы беларусаў агульнай памяццю і гонар за подзвіг продкаў. Орша з ганарлівасцю прыняла гэты сімвал, пацвярджаючы: «Ніхто не забыты, нічога не забыта».

Мы памятаем! Мы ганарымся!