Фізічным асобам, якія плацяць абавязковыя страхавыя ўнёскі за сябе!
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2024 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі павінны быць уплачаны не пазней 1 сакавіка 2025 года.
Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці ўвесь 2024 год складае:
- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 2 629,20 рублёў
(Мінімальная заработная плата 626 руб. * 12 месяцаў * 35%).
Абавязковыя страхавыя ўзносы не ўплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі за перыяды неажыццяўлення ў справаздачным годзе дзейнасці з указанням такіх перыядаў у дакументах персаніфікаванага ўліку - справаздачы па форме ПУ-3, крайні тэрмін прадстаўлення якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2025 года.
Праграму «Увод ДПУ» для запаўнення формы ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal.ssf.goy.by/mainPage/important/software/
Точный разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якія падлягаюць уплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/ru/kalk ip-ru/
Таксама нагадваем, што з 1 кастрычніка 2024г. грамадзяне, якія ажыццяўляюць:
- самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні
каторой уплачваецца адзінны падатак з індывідуальных
прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
- рамесную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой уплачваецца рамесны збор;
- дзяльнасць па аказанні паслуг у сферы агроэкатурызму, пры ажыццяўленні якой уплачваецца збор за ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці
абавязаны ўплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду.
Парадак і тэрміны ўплаты ўзносаў для ўказаных асоб, вызначаныя Законам № 365-З, аналагічныя, як для індывідуальных прадпрымальнікаў, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 г. № 118-З «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага внебюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Мінімальны памер узносаў пры ўмове знаходжання ў Рэестры суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва кастрычнік-дзедзень 2024 года складае 544,62 рубля (мінімальная заработная плата 626 руб. * 3 месяцы * 29%).
Льгота па ўплаце ўзносаў прадастаўляецца фізічным асобам, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы агроэкатурызму, якія адначасова з ажыццяўленнем указанай дзейнасці з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій.
Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 па гэтай катэгорыі плацельшчыкаў запаўняюцца і прадстаўляюцца работнікамі органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Аршанскім раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па тэлефонах: 54-40-38, 54-08-79, 54-48-75, 54-45-00.