Доўгажыхары — гэта наша спадчына!
Яны з'яўляюцца жывымі сховішчамі ведаў, мудрасці і жыццёвага досведу. Павысіць якасць жыцця доўгажыхароў Аршанскага раёна - прынцып працы ТЦСОН Аршанскага раёна??
7 красавіка 2025 года сваё 103-гадовае юбілею адзначыла Марыя Львоўна Дзеусава. Іменінніцу павіншавала загадчыца аддзялення ТЦСОН Наталля Камаровская. Марыя Львоўна нарадзілася ў шматдзетнай сям'і ў вёсцы Ярыгі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе скончыла медыцынскі каледж і ўвесь свой працоўны шлях адпрацавала медсястрой у хірургічным аддзяленні Дрыбінскай бальніцы. У 1983 годзе Марыя Львоўна пераехала ў г. Оршу, вырасціла сына, двоіх унукаў і аднаго праўнука. Марыя Львоўна шчыра радавалася гасцям: яна не забыта, яе памятаюць і любяць. Яна з вялікім задавальненнем выслухала цёплыя словы віншаванняў, падзякавала за падарункі, увагу і клопат, падзялілася сваімі ўспамінамі.
#ЯкасныяПаслугіЗалогУспеху# #ВыНеАдзінокі# #МыРада#.