Да 25 ліпеня ўключна спажыўцы могуць ацаніць прадукцыю, якая прэтэндуе на Дзяржаўны знак якасці, па паказчыку эстэтычнасці.
Пры ацэнцы ўлічваецца інфармацыйная выразнасць, гарманічнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання. Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (повторнае галасаванне ўлічвацца не будзе).
Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленай юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і адпавядае наступным паказчыкам якасці: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Ацэнку па першым чатырох з указаных паказчыкаў ажыццяўляюць адказныя органы ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт
па навуцы і тэхналогіях, галіновыя органы дзяржаўнага кіравання.
Паказчык эстэтычнасці ацэньваюць спажыўцы.
Нагадаем, што ў 2025 г. былі ўнесены змены ў парадак
і крытэрыі прысваення прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.
У прыватнасці, дапаўнены катэгорыі, якім гэты знак не можа прысуджацца. Абмежавана колькасць найменняў прадукцыі, якое вытворца можа заявіць на ўдзел адначасова. Расшырэны камплект прадстаўляемых ім дакументаў.
Улічваючы гэта, на прысваенне прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтамі ў Госстандарт прадстаўлены заяўкі ад больш чым 120 прадпрыемстваў краіны больш
чым на 200 найменняў прадукцыі.
Зараз ідзе этап яе ацэнкі па паказчыках якасці, які працягнецца да 1 жніўня 2025 г.