Дзмітрый Хома, расказаў, як прайшлі выбары Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці
3 лютага ЦВК Беларусі правядзе пасяджэнне па ўстанаўленні вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе пратаколаў тэрытарыяльных камісій. Як прайшла выбарчая кампанія на тэрыторыі Віцебскай вобласці, даведалася карэспандэнтка «ВВ».
– Яна прайшла ў поўным адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Беларусі, – заявіў на брыфінгу з прадстаўнікамі СМІ старшыня абласнога выбаркаму Дзмітрый Хома. – Мы можам канстатаваць, што за вынікамі прайшоўшых выбараў стаіць вялізны аб'ём працы ўсіх: і органаў мясцовай улады, і членаў тэрытарыяльных, участковых выбарчых камісій. І падчас датэрміновага галасавання, і ў асноўны дзень панавала святочная спакойная атмасфера. І гэта датычылася не толькі галасуючых, але і членаў камісій, якія не адцягваліся на якія-небудзь правакацыі. Быў забяспечаны камфортныя, бяспечныя ўмовы, за што асаблівыя словы падзякі праваахоўнаму блоку, медыцынскім работнікам, супрацоўнікам МНС.
Грубых парушэнняў правапарадку або здзяйснення злачынстваў на тэрыторыі выбарчых участкаў зафіксавана не было, але асобныя выпадкі фатаграфавання бюлетэняў мелі месца. На тэрыторыі вобласці працавалі 4055 нацыянальных, а таксама больш за 30 міжнародных назіральнікаў ад розных місій. Ад іх заўваг не паступала.
Што датычыцца вынікаў галасавання, то сёння, у аўторак, пасля прыёму пратаколаў ад усіх тэрытарыяльных камісій і іх апрацоўкі плануецца правядзенне выніковага пасяджэння абласнога выбаркаму.
Выпраўдзіўся прагноз адносна таго, што ў гарадах яўка выбаршчыкаў будзе ніжэй, чым на сяле. Так, па Віцебску прагаласавалі менш 84 % унесеных у спісы (у разрэзе раёнаў абласнога цэнтра гэта: 85,69 % па Жалезнадарожным, 80,81 % – па Першымаіскім і 83,61 % – па Октябрьскім раёне). У той час, як сельскія раёны праяўлялі большую актыўнасць: напрыклад, Докшыцкі і Россонскі, – больш за 94 %, Бешанковіцкі і Шаркаўшчынскі – больш за 93 %.
Рабоце камісій у сельскай мясцовасці, адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі, спрыяў той факт, што былі выдзелены дадатковыя скрыні для галасавання па месцы знаходжання, зыходзячы з таго, што на тэрыторыі Віцебшчыны размешчана вялікая колькасць маланаселеных вёсак, дзе пражываюць пажылыя грамадзяне. У асобных раёнах на участках колькасць галасуючых на дому даходзіла да 200 і больш, у той час як у межах участкаў абласнога цэнтра вар'іравалася ад 20 да 40 чалавек. Дарэчы, ідзе працэс абнаўлення скрыняў для галасавання, і да наступных выбараў, лічыць Дзмітрый Хома, ён завершзіцца. Спрыяла і надвор'е – метэаўмовы не стваралі дадатковых перашкод для членаў камісій, якія наведваюць выбаршчыкаў на дому.
Папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта па персаналіях у Віцебскай вобласці такія: за Алега Гайдукевіча падалі свае галасы 1,49 % выбаршчыкаў, за Анну Канопацкую – 1,47 %, за Аляксандра Лукашэнку – 87,61 %, за Сяргея Сыранкова – 3,72 % і за Аляксандра Хіжняка – 1,72 %. Супраць усіх прагаласавалі 3,42 %.