Дырэктар завода «Легмаш» – «Чалавек справы»
У Мінску адбылося ўшанаванне лаўрэатаў штогадовага бізнес-канкурсу «Чалавек справы - 2025».Пераможцам у намінацыі «За значны ўклад у развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў прамысловай сферы» стаў дырэктар ААТ «Завод «Легмаш» Уладзіслаў Павленка.
Канкурс даўно зарэкамендаваў сябе ў дзелавых колах як «Оскар» беларускага бізнесу, а ў гэтым годзе адзначае свой 30-гадовы юбілей. За гэты час ужо 370 кіраўнікоў і ўладальнікаў бізнесу, прызнаных лепшымі з лепшых у сваёй сферы дзейнасці, былі ўганараваны званнем «Чалавек справы».Штогод адзначаюцца 12 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. Кожны з іх быў удастоены ганаровага дыплома і спецыяльнага прыза – кампазіцыі «На кані!» працы вядомага беларускага скульптара С. Гумілевскага.
Фота прадстаўлены Выдавецкай групай «Справа»