Дыялог пра важнае: Інна Хомутоўская абмеркавала з энергетікамі развіццё адукацыі і навукі
Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік раённай арганізацыі РОО «Белая Русь» Інна Хомутоўская правяла сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства «Аршанскія электрычныя сеткі». Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе былі закрануты ключавыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёна.
Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі: Стан і перспектывы нацыянальнай сістэмы адукацыі. Дасягненні і вектар развіцця айчыннай навукі.
У сваім звароце да калектыву Інна Хомутоўская падрабязна спынілася на дзейнасці Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Яна расказала пра місію арганізацыі, яе асноўныя напрамкі працы, а таксама пра найбольш значныя праекты і акцыі, якія знаходзяць водгук у жыхароў усёй краіны.
Асобная ўвага была ўдзялена працы раённай арганізацыі, якая па праву лічыцца адной з самых актыўных. Яна аб'ядноўвае мноства ініцыятыўных, патрыятычна настроеных аршанцаў і з'яўляецца арганізатарам буйных грамадска значных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне каштоўнасцяў і развіццё рэгіёна.
Завяршылася сустрэча ўрачыстым момантам. Інна Хомутоўская ўручыла членскія білеты новым удзельнікам першаснай арганізацыі «Аршанскія электрычныя сеткі» РОО «Белая Русь». Гэты крок сімвалізуе ўмацаванне шэрагаў аб'яднання і папаўненне яго каманды адказнымі і актыўнымі грамадзянамі.