Дзіцячы парк «Сказачная краіна» адкрыў новы летні сезон

На беразе Дняпра ў дзіцячым парку «Сказачная краіна» ажыўленне. Звучыць музыка. Па ўсім парку чутны звонкія дзіцячыя галасы, смех, і, вядома ж, зазыўныя сігналы знаёмых усім «паравозіка». Працуюць шматлікія атракцыёны і тэматычныя пляцоўкі. У амфітэатры ідзе канцэрт дзіцячых творчыя калектываў г. Оршы і Оршанскага раёна.

У парку шматлюдна. На адкрыццё прыйшлі і падлеткі, і маленькія дзеці з бацькамі. Для ўсіх знаходзяцца забаўкі. Гвоздам святочнай праграмы стаў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.

orshanka.by