Депутат посмотрел, как дорожники готовятся к зиме

Дэпутат паглядзеў, як дарожнікі рыхтуюцца да зімы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Гуленкаў падчас працы ў выбарчым акрузе наведаў філіял «Оршаўскае ДРСУ № 181» КУП «Віцебскоблдарстрой» і паглядзеў, як падрыхтоўваюцца дарожнікі да працы ў зімовы перыяд.

Дырэктар філіяла Уладзімір Семенькаў у ходзе размовы адзначыў, што сетка аўтамабільных дарог агульнага карыстання, якая знаходзіцца на балансе прадпрыемства, складае 767 км. З іх 327 км дарог маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 316 км – гравійнае. Грунтовыя дарогі складаюць 124 км. Падрыхтоўку да зімы на прадпрыемстве пачалі яшчэ вясной. З пачатку года было адрамантавана 43 км дарожнай сеткі. 7 км грунтовых дарог заасфальтавалі.

Адказваючы на пытанні дэпутата, ці гатова тэхніка да ачышчэння снегу на сельскіх дарогах. Кіраўнік адказаў:
– На зімовы перыяд распрацаваны аператыўныя планы, падрыхтавана вытворчая база і памяшканні, навучаны персанал. Загатавана 4 тысячы тон пясчана-сольнай сумесі. Гэта 85% ад плана. Астатняя частка сумесі будзе загатавана ў ходзе работ. Ежадзённа для ўборкі снегу будуць задзейнічаны 22 адзінкі тэхнікі і 35 вадзіцеляў. У ачышчэнні прыпынкавых пунктаў сельскіх дарог прымуць удзел дарожныя рабочыя. Кадрамі філіял укамплектаваны ў поўным аб'ёме.

Таксама было адзначана, што для забеспячэння комплекснага ўтрымання дарожнай сеткі зімой праца філіяла будзе арганізавана кругласутачна.
Наладжана праца з Госавтоінспекцыяй і сістэма зваротнай сувязі з заяўнікамі на месцах.

Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by