День защиты детей!

Дзень абароны дзяцей!

Дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, зацверджаны ў лістападзе 1949 года рашэннем кангрэса Міжнароднай федэрацыі жанчын, упершыню адзначаўся ў 1950 годзе.

Дзень абароны дзяцей прызваны прыцягнуць увагу людзей да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці на ўсёй планеце. Гэты дзень блізкі нашаму сэрцу, бо дзеці - наша будучыня.

Гэты дзень - гэта сур'ёзнае напамінанне грамадству аб неабходнасці абароны кожнага дзіцяці, даць магчымасць усім дзецям расці шчаслівымі, здаровымі і адказнымі людзьмі.

А наша дзяржава робіць вельмі шмат для абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей.