День призывника!

Дзень прызыўніка!

Сёння, у ГУО «Аршанская гарадская дзіцячая школа мастацтваў» адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Дзень прызывніка», накіраванае на патрыятычнае выхаванне моладзі і падтрымку будучых абаронцаў Айчыны.

Для юнакоў, якія рыхтуюцца да ваеннай службы, з напутнымі словамі выступілі:

Анастасія Адамоўна Пракопьева, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама, падкрэсліла важнасць службы ў арміі як доўгу перад Радзімай і этапу фармавання характару.

Майор, Станіслаў Мікалаевіч Матохін, начальнік аддзела прызову на ваенную службу, расказаў пра парадак праходжання службы і магчымасці, якія адкрываюцца перад маладымі людзьмі ў Узброеных Сілах.

Іерэй, Дзмітрый Савушкін, благачынны цэркваў цэнтральнага благачыння г. Аршы, благаславіў прызывнікаў і пажадаў ім здароўя, духоўнай стойкасці і мірнага неба над галавой.

Учащиеся школы мастацтваў падрыхтавалі для будучых ваеннаслужачых канцэртную праграму, якая ўключае патрыятычныя песні, музычныя нумары і творчыя выступленні.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўрачыстай атмасферы, падкрэсліўшы значнасць воінскага доўгу і адзінства грамадства ў падтрымцы абаронцаў Айчыны. Арганізатары і госці пажадалі прызывнікам паспяховай службы, моцнага здароўя і вернасці сваім ідэалам.